У Музеі гісторыі беларускай літаратуры вырашылі адзначыць свята па канонах адразу дзвюх краін. «Беларуска-нямецкія Каляды» распачнуцца 15 снежня ў 17:30.
Што там будзе?
- майстар-класы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;
- выступленне Народнага ансамбля народнай песні «Гаманіна»;
- батлейка;
- варажба і гульні;
- выбар лепшых святочных прысмакаў і самага прыгожага віншавання;
- абмен падарункамі (ты можаш прынесці нешта цікавае і невялічкае з сабой);
- конкурс калядных фота (удзельнічаюць усе фота, якія будуць зроблены падчас свята і пазначаны ў Instagram хэштэгам #bellitmuseum).
Таксама адбудзецца адкрыццё выставы «Калядны вечар» вучняў Уладзіміра Сайко.
Майстар-класы пачнуцца ў 17:30, а само мерапрыемства – у 18.00.
Як трапіць на Каляды?
Спачатку патэлефануй арганізатарам, каб цябе зарэгістравалі: (8017) 334-56-21, (8017) 209-59-90. Ці можаш даслаць ліст з кантактамі на ifd@bsu.by.
Дата:
2017.12.15
Время:
17.30
Место:
г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13
Вход:
вольны